PRodvizhenie-2019: запрашаем у школу PR і медыякампетэнцый
Школа PR і медыякампетэнцый, трэнінг для трэнераў “Школа плюралізма”, ментарская падтрымка, навучальны візіт у Германію, Беларуска-Нямецкі Форум партнёрства – усё гэта чакае ўдзельнікаў праграмы PRodvizhenie-2019, якая распачынаецца з верасня бягучага года.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца найперш прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Віцебшчыны і Магілёўшчыны, але заяўкі ад кандыдатаў з іншых рэгіёнаў таксама будуць разглядацца.
У межах Школы PR і медыякампетэнцый адбудуцца трэнінгі ў Магілёве (13-15 верасня) і Віцебску (27-29 верасня).
Удзельнікі трэнінгаў пазнаёмяцца з асновамі планавання дзейнасці па ўмацаванні сувязяў з грамадскасцю (PR), папрактыкуюцца ў выкарыстанні розных інструмантаў прасоўвання сваёй арганізацыі ў сацыяльных сетках, а таксама ў медыя.
Школа плюралізма будзе працаваць 17-20 кастрычніка ў Магілёве.
Гэта класічны трэнінг для трэнераў, які дазволіць навучыцца планаваць адукацыйныя праграмы і асобныя мерапрыемствы, выкарыстоўваць розныя метады навучання, ацэньваць эфектыўнасць навучання.
Спецыфікай Школы з’яўляецца фокус на планаванні навучальных праграм, звязаных з прасоўваннем каштоўнасцей (плюралізма, дэмакратыі, правоў чалавека, інклюзіўнасці, гендэрнай роўнасці і інш.).
Удзельнікі абедзьвюх Школ атрымаюць магчымасць скарыстацца дыстанцыйнай ментарскай падтрымкай па распрацоўцы сваіх медыякампаній, інструмантаў PR, адукацыйных мерапрыемстваў.
Заяўкі на ўдзел у абедзьвюх Школах прымаюцца да 22 жніўня.
Самыя актыўныя ўдзельнікі праграмы возьмуць удзел у навучальным візіце ў Германію, які адбудзецца ў пачатку лістапада.
Удзельнікі візіта будуць мець магчымасць пазнаёміцца з досведам нямецкіх арганізацый, якія актыўна займаюцца сувязямі з грамадскасцю, рэалізуюць цікавыя адукацыйныя, сацыяльныя, культурніцкія ды іншыя праекты.
Фінальным мерапрыемствам праграмы стане Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства, які адбудзецца ў пачатку снежня ў Мінску.
Больш падрабязную інфармацыю пра змест PRodvizhenie-2019, экспертаў, якія будуць працаваць у межах праграмы, графік мерапрыемстваў і пра тое, як заявіцца на ўдзел у праграме, можна атрымаць на яе вэб-старонцы.
Праграму PRodvizhenie-2019 сумесна рэалізуюць:
- Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)
- Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)
- Цэнтр «Кола» (Магілёў)
- «Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора» (Віцебск)
- Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).
У 2018 г. праграма PRodvizhenie таксама здзяйснялася ў Беларусі і была адрасаваная найперш грамадскім актывістам з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.