VOKA бясплатна пакажа анлайн-канцэрты AKUTE і "Дразды"
Ў прамым эфіры на VOKA на гэтым тыдні гледачы змогуць паглядзець адразу два канцэрты папулярных беларускіх музыкаў. 23 красавіка зараджаць драйвам будзе гурт "Дразды", а 25 красавіка - AKUTE. Абедзве трансляцыі пачынаюцца ў 19:00 і бясплатныя для ўсіх ахвочых.
"Дразды" на чале з нязменным франтмэнам Віталём Карпановым за 15 гадоў дзейнасці заваявалі статут самага вясёлага поп-гурта Беларусі. Іх хіты доўгі час займалі вядучыя пазіцыі ў розных чартах, а кліпы на іх задалі высокую планку ў відэаіндустрыі. Падчас трансляцыі на VOKA добра знаёмыя ўсім песні не дадуць уседзець на месцы нават у хатнім атачэнні.
AKUTE завуць адным з лепшых рок-калектываў краіны, а самі музыкі з Магілёва - вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і барабаншчыца Vicky Fates - вызначаюць свой стыль як "дыска-дэкаданс" і пішуць тэксты для ўсіх песень на беларускай мове. Яны ўжо не раз гучалі падчас трансляцый розных фэстаў на VOKA, але суботні канцэрт будзе для гледачоў відэасэрвісу першай адмысловай сольнай праграмай!
Музыкі будуць выступаць перад пустой залай, але дзякуючы трансляцыі ўбачыць і пачуць іх дома зможа ўвесь свет: досыць адкрыць прыкладанне VOKA ці зайсці на сайт voka.tv. Аўтарызацыі для прагляду не патрабуецца, а пасля трасляцыы запіс будзе даступны ў архіве відэасэрвісу.