AKUTE стануць спецыяльным госцем на канцэрце THE RASMUS у Мінску
31 кастрычніка беларускі гурт AKUTE выступіць у якасці спецыяльнага госця на сольным канцэрце вядомай финскай каманды THE RASMUS у сталічным PRIME HALL.
Мерапрыемства пройдзе ў рамках еўрапейскага юбілейнага тура. Менавіта AKUTE адкрыюць трэці афіцыйны канцэрт THE RASMUS у Мінску, які прымеркаваны да 15-годдзя альбома Dead Letters.
Падчас выступу музыкі прадставяць кампазіцыі са свайго новага пятага студыйнага альбома, які называецца 'V'. Пачуюць госці канцэрта і лепшыя песні з папярэдніх чатырох плытак.
Iнфармацыйны адзел партала Masheka.by