Запрашаем прыняць удзел у XI Фэсте экскурсаводаў!
І мы шчыра запрашаем вас далучыцца да гэтай падзеі. Няхай вашыя веды, досвед і захапленне Беларуссю распаўсюдзяцца як мага шырэй. Да-вайце падорым нашым людзям сапраўднае свята і дакажам, што экскурсіі — гэта самы лепшы адпачынак.
Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць:
• экскурсаводы;
• выкладчыкі;
• краязнаўцы;
• даследчыкі;
• усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.
Экскурсіі Фэста заўжды адметныя і папулярныя, бо яны даюць каш-тоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны.
Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены.
Экскурсіі адбываюцца бескаштоўна ў межах святкавання Міжнарод-нага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).
Калі Вы жадаеце правесці экскурсію ў межах Фэста, просім Вас азнаёміцца з Палажэннем Фэста і даслаць нам заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму.
Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту: festguides@gmail.com
Каардынатар па Магілёўскай вобласці: Дзмітрый Карсакоў
Арганізатары: Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».
Iнфармацыйны адзел партала Masheka.by
Фота: Наталля Плоткiна