Прэзентацыя "МАСЛЕНКА: ПРА БЛІНЫ І НЕ ТОЛЬКІ" ў Магілёве
23 лютага (нядзеля), 18:00-20:00
кнігарня ЧИТАЙБУРГ (г. Магілёў, вул. Ленінская, 41)
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Фалькларыстка Алёна Ляшкевiч распавядзе пра свята, таксама вы пачуеце масленічныя спевы ад гуртка магілёўскай суполкі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, паўдзельнічаеце ў народных гульнях і танцах.
Як святкавалі Масленку ў розных рэгіёнах нашай краіны?
Дзе захаваліся абрады ў жывой традыцыі?
Чым адметная Масленка на Магілёўшчыне?
Што сімвалізуюць масленічныя бліны і пудзіла? Чаму менавіта яны сталі самымі пазнавальнымі атрыбутамі свята?
Прыходзьце, каб даведацца адказы на гэтыя пытанні, і прыпасайце свае!
РЭПОСТ ВІТАЕЦЦА
Падзея адбудзецца пры падтрымцы АБФ Магілёў, а таксама суполак Студэнцкае этнаграфічнае таварыства Магілёва і Беларускія народныя танцы ў Магілёве .