Адкрыццё выставы магілёўскага мастака Уладзіміра Шпартава "Родны мой горад - любоў мая!"
Выстава работ вядомага магілёўскага мастака Уладзіміра Шпартава "Родны мой горад - любоў мая!" будзе праходзіць у Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва з 26 чэрвеня па 14 ліпеня.
На выставе, прысвечанай Дню горада, будуць прадстаўлены лірычныя жывапісныя працы майстра (пейзаж, партрэт), а таксама працы на тэматыку Вялікай Айчыннай вайны. Работы для выставы прадстаўлены сям'ёй мастака, а таксама Магілёўскім абласным краязнаўчым музеем імя Е. Раманава і Магілёўскім абласным мастацкім музеем імя П. Масленікава.
Уладзімір Нічыпаравіч Шпартаў (1939 - 2018) скончыў Віцебскі педагагічны інстытут у 1965 годзе. У мастацкіх выставах прымае ўдзел з 1967. Працаваў у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, пейзажу.