Не кракадзіл #4
Ну, гульня такая. "Не кракадзіл". Гэта як Кракадзіл, толькі "не" :) Не, не чуў?
Дык давай хутчэй выпраўляць гэта, ды знаёміцца!
Хто мы? Нейкія дзіўныя магілёўцы, якія вырашылі ладзіць цікавосткі на роднай мове ў Магілёве... і не толькі)
Панядзелак - заўсёды цяжкі дзень? Не ведаеш, як настроіцца на працоўны тыдзень? Хочацца яркіх эмоцый і нечаканых паваротаў? Успомні, што такое Не кракадзіл! Цябе чакае 2 гадзіны рэлакса, творчасці і вяселля.
Прыходзь! Шкадаваць не прыйдзецца!