16-12-2015, 14:26
Retroman
1 825

Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне. Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя

Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя "Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне" запланавана 20 снежня 2015 года ў кабінеце №803 у будынку "Тэхнапарку". Пачатак аб 11.00. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў вывучэнні гісторыі роднага краю.


На канферэнцыі будуць падведзены вынікі круглых сталоў па данай тэме, праведзеныя цягам 2015 году ў сямі раённых цэнтрах Магілёўшчыны. У праграме мерапрыемства прамовы гісторыкаў і краязнаўцаў з Магілёўскай вобласці і Мінску, прэзентацыя выдадзенага ў гэтым месяцы зборніка дакладаў "Магдэбургскае права на Магілёўшчыне", выпрацоўка прапаноў для органаў мясцовага самакіравання па вывучэнні і ўшанаванні мінулага магдэбургскіх гарадоў і мястэчак, культурна-асветніцкай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю ведаў аб Магдэбургскім праве і гісторыі самакіравання на абшарах Магілёўскай вобласці.


Мерапрыемства праводзіцца Магілёўскай абласной арганізацыяй "Таварыства беларускай мовы".

Тэлефон для даведак (+375 29 542 29 78).


Друзья, оцените данную статью и оставьте свой комментарий по этой теме!

Социальные комментарии Cackle