3-10-2017, 17:34
Retroman
573

4 октября - Фильм 12 раз'юшаных мужчын на Коле



Запрашаем усіх ахвочых далучыцца да мерапрыемстваў Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі!
І з гэтае нагоды прапануем паглядзець і абмеркаваць фільм "12 раз'юшаных мужчын" (фільм на расейскай мове).

Гэта легендарная стужка, якая падымае праблему каштоўнасьці чалавечага жыцьця ў пытаньні практыкаў сьмяротнага пакараньня. Між іншым, у 2007 годзе гэты фільм быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.

Як і заўсёды нашае мерапрыемства будзе ўяўляць сабой ня толькі прагляд фільма на гострую сацыяльную тэму, але і жывую дыскусію. 
Таксама, па ўстойлівай традыцыі - гарбата зь печыўкамі.

Прыходзь паглядзець, паслухаць і абмеркаваць!

Дзе: Цэнтр Кола (зав. Чкалава 16)
Калі: серада, 4 кастрычніка, пачатак а 18:20.
Уваход вольны!



Друзья, оцените данную статью и оставьте свой комментарий по этой теме!

Социальные комментарии Cackle