Запрашаем на вечар з яўрэйскімі танцамі і кіно! Паказ фільма «Чароўныя нажнічкі» пад жывую музыку ад гурта Zhydovachka
2 жніўня 2020 года (нядзеля) з 19:30 да 22:00
Магілёў. Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі
Запрашаем на вечар з яўрэйскімі танцамі і кіно!
У праграме - нямая чорна-белая сінематаграфічная казка для дарослых «Чароўныя нажнічкі» з жывым музычным суправаджэннем. А таксама – майстар-клас па традыцыйных яўрэйскіх танцах – з захаваннем дыстанцыі!
Імпрэза пройдзе на вольным паветры ў дворыку музея. Яна будзе складацца з дзвюх частак:
- Кінапаказ
- Майстар-клас па яўрэйскіх танцах
Толькі жывая музыка!
Чорна-белая безгукавая стужка «Чароўныя нажнічкі» знятая паводле жыдоўскіх казак у межах праекта «МыЗаТанцы!» (г.Барысаў). Крыху містычная, поўная сакавітага гумару гісторыя распавядае аб прыгодах краўца Шмуэля і яго чароўных дзедавых нажніцах. Фільм не з’яўляецца дакладнай гістарычнай рэканструкцыяй - гэта мастацкі вобраз мястэчка пачатку ХХ стагоддзя, створаны напалову аматарскай, напалову прафесійнай здымачнай групай з Барысава. Фільм выйшаў ў 2018 годзе і ўжо быў паказаны ў Мінску, Маладзечне, Барысаве, Гродна, Віцебску, Салігорску, Магілёве, Бабруйску і Ваймары (Германія). Гэта цалкам валанцёрскі праект, які не мае ніякага фінансавання. Яго асаблівасць ў тым, што кінапаказы адбываюцца выключна ў жывым фармаце, у стылістыцы першага сінематографа з тапёрскім суправаджэннем. Таму «Чароўныя нажнічкі» немагчыма знайсці ў сеціве.
Пасля прагляду стужкі Zhydovachka зайграе вясёлыя карагодныя і ланцужковыя яўрэйскія танцы з нескладанымі фігурамі і крокамі, а таксама пазнаёміць гасцей з унікальным яўрэйскім танцавальным жэстам і асноўнымі прынцыпамі традыцыйнай манеры танца сольна і ў пары.
Усім гасцям імпрэзы мы раім захоўваць сацыяльную дыстанцыю і выконваць правілы рэспіраторнага этыкету – умовы для гэтага будуць створаныя.
ЗАПРАШАЕМ!
Месца правядзення: Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі - г. Магілёў, вул. Ленінская, 37
Уваход – па квітках. Кошт – 5 рублёў. Квіткі - у касе музея.
Вітаецца фры данэйшн – падтрымка ў вольным памеры музыкантам на струны!
Вечарына адбудзецца пры падтрымцы:
- Суполка «Беларускія народныя танцы ў Магілёве»
- Цэнтр гарадскіх ініцыятыў
- Кафэ «ШПАРКI ЛОСЬ» - Магілёў
Даведкі па тэлефонах:
Музей: (80222) 65-07-57
Каса музея (80222) 65-02-03
г. Магілёў, вул. Ленінская, 37
www.artmuseum.by