Shuma ўпершыню чакае гледачоў анлайн на Мінскім моры ўжо у гэтую сераду
Прыслухайцеся да старажытнаязычніцкіх матываў у модным электронным прадакшане Shuma сярод ляснога хараства, седзячы ў сябе дома.
Гурт Shumа - смелы электронны праект у стылі deep house, slow dance, dub techno, minimal, acid з мноствам узнагарод у Беларусі і за яе межамі. Ён пераасэнсоўвае ў музыцы амаль згубленыя старажытныя культурныя традыцыі.
Арганізатары VELO_ve Music Fest прапануюць гледачам “накіравацца” за горад і акунуцца ў магію вады і лесу, дзе па начах плёскаюцца хвалі і спяваюць свае дзікія песні русалкі.
Музыкальны анлайн-сезон VELO_ve Music Fest стартаваў у мінулую пятніцу з VELO_ve Джаз і працягнецца да канца траўня. У праекце запланавана 9 анлайн-стрымаў розных напрамкаў: хіп-хоп, тэхна, рок, фламенка, вядомыя каверы. Кожны раз арганізатары выбіраюць для артыстаў незвычайныя андэграўндныя лакацыі: ад Мінскага мора да ўлюбёных пляцовак, не выходзячы з дому.
Трансляцыі выходзяць па серадах і пятніцах а восьмай вечара і доўжацца да апоўначы. Навіны праекта, расклад выступаў, а таксама папярэднія анлайн-канцэрты размешчаны тут:
Гурт Shuma сёння - адзін з трэндавых праектаў Беларусі, які ўсё часцей з’яўляецца ў анлайн-трансляцыях розных платформаў з хатнімі канцэртамі. Асаблівасць стрыму фестывалю VELO_ve Music - у незвычайнай лакацыі, якая дапамагае глыбей адчуць касмічную музычную атмасферу праекта.
Разбавіць магічны анлайн-стрым вядучы праекта - вядомы шоўмен Андрэй Бонд, а таксама топавыя DJs Беларусі: Papa Bo Selektah і Magic. Падчас эфіру можна задаваць пытанні, дзяліцца сваімі ўражаннямі, а таксама ўзяць удзел у творчым конкурсе. Усе падрабязнасці можна знайсці па спасылцы ў бліжэйшыя дні. Вынікі Андрэй Бонд падвядзе напрыканцы эфіру.
Дзе: VELO_ve Music Fest
Калі: 29 красавіка
Час стрыму: 20.00 - 00.00