11-03-2019, 20:47
Retroman
2 961

Мова Нанова Магiлёў


Мова Нанова – бясплатныя курсы беларускай мовы. Заснаваныя ў студзені 2014 года ў Мінску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам.

Назва тлумачыцца проста. Многія беларусы кажуць, што беларуская – іх родная мова, але сутыкаюцца з ёй толькі ў школе, і, як вынік, не зусім добра ці зусім нядобра ведаюць яе. Час прызнацца, што нам пара вучыць беларускую мову нанова. Вось мы і вучымся самі, і запрашаем далучацца ўсіх ахвочых))


Канцэпцыя курсаў – неакадэмічнае вывучэнне мовы. То-бок, уся інфармацыя – лексіка і граматыка – падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана. Часам, мы запрашаем цікавых гасцей з усёй Беларусі: музыкаў, пісьменнікаў, падарожнікаў, адмыслоўцаў з той ці іншай галіны, але стараемся рабіць ухіл на людзей з Магілёва і на жывую размову паміж студэнтамі.

Прынцыповы момант: ніякай палітыкі на занятках, курсы па-за палітыкай.




Адгаворкі, кшталту, “няма з кім гаварыць па-беларуску” ў нас знікаюць адразу. Мова Нанова – месца, дзе сустракаюцца, знаёмяцца і пачынаюць сябраваць людзі з рознымі інтарэсамі, ідэямі, жыццёвым і прафесійным досведам. Студэнты пачынаюць камунікаваць адно з адным па-за межамі курсаў, нехта ходзіць на квізы, нехта гуляе ў настолкі, хтосьці здымае ці нават здымаецца ў кіно!


Мы з задавальненнем ходзім на гарадскія мерапрыемствы і наведваем школы, калі нас запрашаюць.

Дзіўна, але самае папулярнае пытанне: «-А колькі каштуюць заняткі?»

Мова Нанова – некамерцыйны праект. Усе матэрыялы і напрацоўкі заняткаў ў свабодным доступе размешчаны на сайце.



Мы існуем за кошт ахвяраванняў і вельмі прыемна, што ў Магілёве нас падтрымліваюць. ГЦ «Кола» забяспечвае памяшканнем і абсталяваннем, а кафэ «Шпаркі Лось» – дранікамі ды іншымі падарункамі для студэнтаў ды й самі студэнты часта прыносяць нешта смачненькае.

У траўні курсам Мова Нанова – Магілёў споўніцца 5 год.

Заняткі праводзяцца кожны панядзелак па адрасе: завулак Чкалава, 16 (ГЦ «Кола»). Пачатак а 19.00.

Сачыць за анонсамі, задаваць пытанні і атрымліваць дапамогу па беларускай мове, уступаць у дыскусіі, а таксама выйграць падарункі можна праз нашы старонкі ў Facebook, ВК, Instagram, Youtube.



ПРОЖЕКТОР: Расскажи о своей идее всему Могилеву! 
Друзья! Если вы придумали что-то интересное в рамках личной инициативы или вместе с друзьями хотите сделать что-то полезное для Могилева – не робейте и не спите! Расскажите о своем проекте всему городу! Как это сделать - смотрите здесь


Друзья, оцените данную статью и оставьте свой комментарий по этой теме!

Социальные комментарии Cackle