Сустрэча ў срэдняй школа №41: З карысцю і для душы
У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №41 г. Магілёва” адбылася сустрэча вучняў 11 класа з членамі Магілёўскага літаратурнага аб’яднання “Ветэран” пры Магілёўскім гарвыканкаме: паэтасай Рымай Сорынай і Ларысай Рабавай, якая з’яўляецца загадчыкам аддзела Духоўнаасветніцкага цэнтра імя свяціцеля Георгія Канінскага пры Магілёўскай епархіі.
З вялікай увагай вучні слухалі вершаваны аповед Рымы Сорынай пра гераічны лёс сваёй матулі, якая мужна вытрымала выпрабаванні ваеннага ліхалецця.
Да слёз кранула слухачоў апавяданне Ларысы Аляксееўны Рабавай “Ты самы дарагі мой чалавек”. Вялікая і глыбокая любоў да жыцця, вера ў тое, што чалавек не адзін у складаных жыццёвых сітуацыях, стала асноўным лейтматывам дыялогу аўтара і слухачоў. Гэтыя тэмы асабліва актуальныя для будучых выпускнікоў, якія стаяць на парозе выбару свайго жыццёвага шляху.
Вучні шчыра дзякавалі гасцям за змястоўную і павучальную гутарку і выказалі надзею на хуткі працяг размовы.
Рыма Сорына і Ларыса Рабава ў сваю чаргу выказалі ўдзячнасць дырэктару школы Васілю Іванавічу Кіцікаву за цёплы прыём і зацікаўленых суразмоўцаў.
Настаўнік беларускай мовы і літартуры
Ушакова Таццяна Аляксееўна