В Могилеве арестовали еще одного журналиста

Аляксандр Буракоў ведаў, што яго шукаюць супрацоўнікі міліцыі, таму некалькі дзён не выходзіў з кватэры. Але ў пятніцу раніцай міліцыянты з'явіліся ў кватэры разам з гаспадыняй жытла і затрымалі журналіста.
Аляксандра павезлі ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёна Магілёва. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту ў падтрымку Ціханоўскага, якія ён асвятляў.
Верагодна, сёння ж адбудзецца суд над журналістам. Як і калегам, Аляксандру Буракову (малодшаму) пагражае штраф альбо арышт.
Нагадаем, на гэтым тыдні журналістаў Алеся Асіпцова, Аляксандра Буракова (старэйшага), Міхаіла Аршынскага, Змітра Лупача суд пакараў адміністрацыйнымі арыштамі.
Крынiца: БАЖ