Нефармальная дыскусія: "Маладым рэалізавацца ў Беларусі (не) магчыма?"
Моладзевая школа Цэнтра новых ідэй вяртаецца, а выпускнікі і выпускнічкі мінулага набору Школы маладых рэфарматараў запрашаюць вас на нефармальную дыскусію напярэдадні!
Калі і дзе: 14 чэрвеня, 17:30 - 19:00, ZOOM
Зарэгістравацца на падзею: https://bit.ly/youth-rocks
Спікеры: Алана Гебрэмарыям, Аляксандр Ганчаронак, Глеб Ляпейка
Мадэратарка: Дзіяна Ляшкевіч, Цэнтр новых ідэй
Выпускнікі і выпускніцы Школы маладых рэфарматараў падзеляцца гісторыямі поспехаў і правалаў, звязаных з сваімі ініцыятывамі і актывізмам і дадуць карысныя парады тым маладзёнам, якія хочуць пачаць нешта сваё ці далучыцца да пэўных арганізацый ці ініцыятываў. А таксама вы даведаецеся больш пра Школу і чаму варта прыняць у ёй удзел.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце fireside chat - гэта значыць, што ў спікераў і спікерак не будзе фармальных і загадзя падрыхтаваных прэзентацый, а размова будзе максімальна нефармальнай.
Больш пра Школу маладых рэфарматараў можна прачытаць па спасылцы, заяўкі прымаюцца да 17 чэрвеня: https://newbelarus.vision/school-2020/