Лекцыя "Асновы выбарчай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь"
15 чэрвеня ў 18.30 запрашаем усiх вас на лекцыю "Асновы выбарчай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь".
Пра што вы кажаце ў апошні час? Якія навіны правакуюць самыя гарачыя дыскусіі?
Вядома, некаторыя людзі не цікавяцца гэтай тэмай, некаторыя даўно страцілі веру ў перамены, іншыя адкрыта баяцца.
Этыкет у самых розных краінах загадвае не дакранацца палітыкі ні ў сяброўскай кампаніі, ні ў размове з калегамі, ні за званай вячэрай, ні падчас ціхіх вячорак на кухні. Нават у сваёй сям'і гэта лепш не абмяркоўваць. Размова на гэтую тэму, нават калі няма істотных рознагалоссяў, усё роўна скончыцца узаемным пачуццём нездаволенасці.
Дарэчы, псіхолагі і сацыёлагі сцвярджаюць, што папулярнасць тэмы палітыкі кажа аб няшчасці грамадства.
Менавіта таму, што тэма палітыкі і выбараў у нашай краіне альбо не выклікае ні якай цікавасці ў грамадзян, альбо нараджае сапраўдных патрыётаў, АБФ Магілёў (https://abfby.org) сумесна з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй "Грамада" (http://www.bsdp.org) правядуць для вас лекцыю з наступнай магчымасцю задаць усе хвалюючыя вас пытанні і атрымаць сумленныя адказы.
На гэтай анлайн сустрэчы вы даведаецеся аб адрозненнях:
выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў,
парламенцкіх выбараў,
прэзідэнцкіх выбараў,
рэферэндумаў.
А таксама, асаблівасці арганізацыі і правядзення выбараў у Рэспубліцы Беларусь.
Удзел магчымы па абавязковай папярэдняй рэгістрацыі https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfZGXUC_HmN8..
За дзень да лекцыі, вам будзе прадстаўлена спасылка на доступ у ZOOM.