10-04-2020, 16:51
Natali
573

Дыскусія: "Наступствы каранавіруса для беларускай палітыкі"

 

Мінулы год выдаўся цяжкім не толькі для беларускай эканомікі, але і палітычна складаным для ўладаў Беларусі. У 2020-ым унутраныя і знешнія праблемы краіны толькі абвастрыліся і знайсці выйсце будзе няпроста.

Абмяркуем наступствы каранавіруса для беларускай палітыкі ўжо 16 красавіка. Дыскусія будзе праходзіць праз праграму Zoom.

Зарэгістравацца на дыскусію.

Спікеры:

Валерыя Касцюгова, рэдактарка сайта “Наше мнение” і выдання “Беларускі штогадовік”.

Арцём Шрайбман, палітычны аглядальнік, заснавальнік Sense Analytics.

Валерыя раскажа, як краіна будзе рыхтавацца да выбараў, ці пачнуць расці пратэстныя настроі ўнутры грамадства і што з гэтым будуць рабіць беларускія ўлады. Арцём падзеліцца развагамі пра айчынныя знешнепалітычныя выклікі, дэградацыю адносін з Расіяй, перспектывы адносінаў з Захадам і надзеі на Кітай.

Анлайн-дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаны выступам экспертаў, а яшчэ 20 хвілін застанецца на пытанні аўдыторыі.

Час: 16 апреля в 15:30 — 16 апреля в 16:15.


Друзья, оцените данную статью и оставьте свой комментарий по этой теме!

Социальные комментарии Cackle