Вінцук Вячорка ў Магілёве: прэзентацыя кнiгi „Не сьмяшыце мае прыназоўнікі“
Вінцук Вячорка ў Магілёве прэзэнтуе 2-ю кнігу сэрыі „Па-беларуску“ — „Не сьмяшыце мае прыназоўнікі“
Кнігі сэрыі „Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам“ на падставе нарысаў і відэа пра мову, што публікаваліся на Радыё Свабода, інтрыгуюць невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову ды яе багацьці.
Аўтар адказвае на пытаньні:
— Навошта ў тарашкевіцы гэтулькі мяккіх знакаў і мяккіх ЛЬ?
— Як па-беларуску „пылесос“ і якой нацыянальнасьці Зьмей Гарынавіч?
— Якія асацыяцыі ў беларусаў са словам БАЦЬКА?
— Як мае быць па-расейску: Белоруссия ці Беларусь, белорус ці беларус? Ці няхай пішуць як хочуць?
Для абарыгенаў сацыяльных сетак:
— Як эканоміць у твітах?
— Беларускі шкалярскі жаргон: як па-нашаму „шпаргалка“ і „камчатка“?
І ўрэшце:
— Адкуль такая назва — „Не сьмяшыце мае прыназоўнікі“?
Відэа вулічных моўных апытаньняў, тэсты, прызы
На жаданьне ўдзельнікаў: Праблема дэсаветызацыі назваў; Беларускія імёны; Кірыліца ці лацінка.
Ужо ў панядзелак 18.02 / 19.00 на курсах "Мова нанова" (у Цэнты "Кола")! Запрашаем!!
УВАГА!:
На жаль, па незалежных ад нас абставінах, спадар Вінцук не прыедзе заўтра. Сустрэча з ім пераносіцца на іншы час. Але заняткі адбудуцца, таму прыходзьце, хто збіраўся. Сумна не будзе.