20-03-2020, 15:32
Natali
1 702

Цi cталi беларусы шчаслiвее за год? Апублiкавалi рэйтынг краін свету

 

Апублікаваны рэйтынг самых шчаслівых краін свету. Паводле апошняй справаздачы The World Happiness Report, Беларусь у ім займае 75-е месца з 153 краін. Год таму наша краіна была 81-й.

Самыя шчаслівыя краіны свету — Фінляндыя, Данія і Швейцарыя. Літва — 41-я, Польшча — 43-я, Латвія — 57-я, Расія — 73-я, Украіна — 123-я. Самая нешчаслівая краіна — Афганістан.

Даклад The World Happiness Report штогод рыхтуецца структурамі ААН. Пры гэтым улічваюцца самыя розныя паказчыкі: сацыяльная падтрымка насельніцтва, карупцыя ў краіне, працягласць жыцця людзей і г. д.


Крынiца: euroradio.fm
Фото мае iлюстратыўны характар


Друзья, оцените данную статью и оставьте свой комментарий по этой теме!

Социальные комментарии Cackle